Вы тут

"Мы жывём у свеце, дзе многім народам не дазволена вырашаць свой лёс"


Тое, наколькі Сербія і Беларусь блізкія па духу, адчувалася яшчэ да таго, як Прэзідэнт Рэспублікі Сербія Таміслаў НІКАЛІЧ і Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль РУБІНАЎ увайшлі ў залу міжнародных перамоў верхняй палаты парламента. Гэта было відаць па шчырых усмешках, па жартах і прыязнасці, якімі абменьваліся ўдзельнікі сустрэчы. Так, даведаўшыся, што будынак, у якім нядаўна размясціўся Савет Рэспублікі, раней належаў Нацыянальнай бібліятэцы, нехта з сербскай дэлегацыі з вясёлай усмешкай паведаміў, што ў Сербіі ёсць вельмі добры рэстаран, які называецца "Бібліятэка", што сведчыць пра асаблівую любоў сербаў да... кніг.

Душэўнасць і ўдзячнасць пераважала над простай ветлівасцю і ў вітальных словах спікера верхняй палаты парламента.

— Для нас вялікае задавальненне і вялікі гонар прымаць вас тут у сябе, бо вы з'яўляецеся Прэзідэнтам Рэспублікі Сербія, якая вельмі блізкая нам па духу, традыцыях нашых народаў, па агульнай гісторыі і па асабістых адносінах, кантактах паміж нашымі людзьмі, як на ўзроўні кіраўніцтва, так і на іншых узроўнях, — звярнуўся Анатоль Рубінаў да высокага госця. — Ваш візіт — вельмі значная падзея ў гісторыі нашых краін... Нацыянальны сход зробіць усё магчымае, каб умацаваць адносіны паміж Беларуссю і Сербіяй.

Аднак з гэтай душэўнай атмасферай некалькі кантрасціравалі словы прэзідэнта Сербіі, якія былі сказаны ў адказ. Яны былі такімі ж шчырымі, але ў іх адчувалася горыч.

— Я ніколі не мяняў свайго стаўлення да Беларусі, — заверыў Таміслаў Нікаліч. — Я часта бачу ў лёсе Беларусі лёс Сербіі. Справа ў тым, што мы жывём у свеце, у якім многім народам не дазваляецца мець сваю пазіцыю і вырашаць свой лёс. А паколькі мы не можам паляцець куды-небудзь з зямнога шара, то нам прыходзіцца ў гэтым свеце неяк уладкоўвацца.

Прэзідэнт Сербіі падзякаваў Беларусі за непрызнанне незалежнасці Косава і Метохіі. Ён заўважыў, што такім прызнаннем Беларусь магла б атрымаць лепшыя пазіцыі ў ЕС, аднак не пайшла на гэтую здзелку. "А што б вы зрабілі, каб такое адбылося ў вашай дзяржаве, пытаюся я ва ўсіх прэзідэнтаў свету. Ці размаўлялі б увогуле? А мы вядзём перамовы," — заўважыў Таміслаў Нікаліч.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.