Вы тут

Цікавасць да страхавання сярод айчынных экспарцёраў узрастае


Ма­гіст­раль­най за­да­чай бе­ла­рус­кай эка­но­мі­кі ў но­вым гас­па­дар­чым го­дзе з'яў­ля­ец­ца мак­сі­маль­нае на­рошч­ван­не экс­пар­ту, по­шук і асва­ен­не но­вых рын­каў. Яе па­спя­хо­ва­му вы­ка­нан­ню спры­яе дзей­насць Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства экс­парт­на-ім­парт­на­га стра­ха­ван­ня «Бел­эк­сім­га­рант». Згод­на з рэй­тын­гам стра­ха­вых кам­па­ній, прад­пры­ем­ства з'яў­ля­ец­ца ад­ным з не­су­мнен­ных лі­да­раў ай­чын­на­га стра­ха­во­га рын­ку, тры­ва­ла ўва­хо­дзіць у трой­ку най­больш моц­ных.

1

Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэў­ся з ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам «Бел­эк­сім­га­ран­та» Ге­на­дзем Міц­ке­ві­чам.

З Ге­на­дзем Ан­то­на­ві­чам чы­та­чы «Звяз­ды» зна­ё­мыя. Ко­рат­ка на­га­да­ем, што свой пра­цоў­ны шлях вы­пуск­нік фі­нан­са­ва-эка­на­міч­на­га фа­куль­тэ­та зна­ка­мі­та­га на­рга­са па­чы­наў у Дуб­ро­вен­скім ра­ё­не. Пас­ля не­каль­кіх га­доў ра­бо­ты ў сіс­тэ­ме Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў РБ пры­зна­ча­ны ды­рэк­та­рам дэ­парт­амен­та стра­ха­ван­ня Бел­дзярж­стра­ха.

Ка­лі бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не ўра­да аб ства­рэн­ні «Бел­дзярж­знеш­стра­ха» (ця­пер «Бел­эк­сім­га­рант»), прый­шоў сю­ды пер­шым на­мес­ні­кам ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра. Са снеж­ня 2009 го­да ўзна­чаль­вае ка­лек­тыў.

— Па­ва­жа­ны Ге­надзь Ан­то­на­віч, рэ­аль­ны сек­тар эка­но­мі­кі пад­во­дзіць вы­ні­кі ра­бо­ты за мі­ну­лы год. Тыя ка­лек­ты­вы, без да­па­мо­гі якіх дзей­насць рэ­аль­на­га сек­та­ра не бы­ла б эфек­тыў­най, так­са­ма. Што пра­дэ­ман­стра­ваў год мі­ну­лы?

— Вы­ні­кі па­куль па­пя­рэд­нія. Эка­на­міч­ную сі­ту­а­цыю, якая скла­ла­ся ў рэс­пуб­лі­цы ле­тась, усе па­мя­та­юць. Прад­пры­ем­ствы, і перш за ўсё ва­лаў­тва­раль­ныя, зай­ма­лі­ся раз­груз­кай скла­доў, па­ступ­лен­нем ва­лют­най вы­руч­кі, за­бес­пя­чэн­нем ста­ноў­ча­га саль­да ў знеш­нім ганд­лі. Мы так­са­ма пра­ца­ва­лі ў рам­ках гэ­тых агуль­ных за­дач па сва­ім на­прам­ку і ў ме­жах сва­ёй кам­пе­тэн­цыі, якой нас на­дзя­лі­ла дзяр­жа­ва (я маю на ўва­зе перш за ўсё вя­до­мы Указ № 534 Прэ­зі­дэн­та «Аб са­дзей­ні­чан­ні раз­віц­цю экс­пар­ту та­ва­раў, ра­бот і па­слуг»).

Агуль­нае на­пру­жан­не ўсе на­шы струк­­тур­ныя пад­раз­дзя­лен­ні ад­чу­лі вель­мі вы­раз­на дзя­ку­ю­чы ўзрос­лым у 2013 го­дзе аб'­ёмам ра­бо­ты па пад­трым­цы ай­чын­ных экс­пар­цё­раў. Гэ­та аб­умо­віў рост ці­ка­вас­ці да ін­стру­мен­таў і ме­ха­ніз­маў стра­ха­ван­ня як з бо­ку ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, га­лі­но­вых мі­ніс­тэр­стваў, кан­цэр­наў, так і са­міх прад­пры­ем­стваў-экс­пар­цё­раў, асаб­лі­ва буй­ных. У вы­ні­ку аб'­ём экс­парт­на­га стра­ха­ван­ня, аб'­ём стра­ха­во­га па­крыц­ця экс­парт­ных кант­рак­таў, бе­ла­рус­кіх крэ­ды­таў за мі­ну­лы год па­вя­лі­чыў­ся ў па­раў­на­нні з 2012 го­дам у 1,7 ра­за і ўпер­шы­ню да­сяг­нуў рэ­корд­най план­кі ў 895,7 міль­ё­на до­ла­раў ЗША.

Уз­рос­шы аб'­ём ахоп­ле­нас­ці экс­пар­ту стра­ха­ван­нем, па на­шых па­пя­рэд­ніх ацэн­ках, па­ві­нен да­сяг­нуць 2,4 пра­цэн­та су­праць 1,1 пра­цэн­та за 2012 год. Мно­га гэ­та ці ма­ла? Гэ­тая ліч­ба па­раў­наль­ная з ся­рэд­не­еў­ра­пей­скі­мі па­каз­чы­ка­мі вя­до­мых стра­ха­вых кам­па­ній, з які­мі мы су­пра­цоў­ні­ча­ем.

Па­вя­лі­чы­ла­ся коль­касць прад­пры­ем­стваў, у асноў­ным буй­ных, якія па­жа­да­лі за­стра­ха­ваць знеш­не­эка­на­міч­ныя ры­зы­кі. Ка­лі ра­ней іх коль­касць не пе­ра­вы­ша­ла сот­ню, то ця­пер мы пе­рай­шлі гэ­ты «ру­бі­кон» і атры­ма­лі ў па­раў­на­нні з 2012 го­дам рост на 139 пра­цэн­таў. Ра­дуе, што рас­це до­ля прад­пры­ем­стваў ма­ло­га і ся­рэд­ня­га біз­не­су.

Яшчэ ад­на асаб­лі­васць 2013 го­да — рост по­пы­ту на экс­парт­ныя крэ­ды­ты з бо­ку на­шых прад­пры­ем­стваў, у асноў­ным у ва­лю­це. По­пыт быў да­во­лі вы­со­кім, ня­гле­дзя­чы на тое, што ўзмац­ніў­ся кант­роль за гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кай з бо­ку дзяр­жа­вы.

Да­рэ­чы ска­заць, дзяр­жа­ва ўся­ляк пад­трым­лі­вае і сты­му­люе та­кую фор­му да­па­мо­гі прад­пры­ем­ствам. І па мі­ну­лым го­дзе су­мы экс­парт­ных крэ­ды­таў вы­рас­лі больш чым у два ра­зы. У гэ­тай схе­ме бы­лі за­дзей­ні­ча­ны прад­пры­ем­ствы прак­тыч­на ўсіх мі­ніс­тэр­стваў і кан­цэр­наў.

Зра­зу­ме­ла, што стра­ха­ван­не экс­парт­ных крэ­ды­таў і кант­рак­таў па­вя­ліч­вае для прад­пры­ем­ства дэ­бі­тор­скую за­па­зы­ча­насць, па­коль­кі мы стра­ху­ем ад­тэр­мі­ноў­ку пла­ця­жу, ры­зы­ку не­апла­ты з бо­ку па­куп­ні­ка. Але ў тых умо­вах, ка­лі вы­твор­цы на­цэ­ле­ны на мак­сі­маль­нае атры­ман­не ва­лют­най вы­руч­кі, на по­шук но­вых рын­каў, но­вых клі­ен­таў, на гэ­та ад­на­знач­на вар­та іс­ці. Асаб­лі­ва ка­лек­ты­вам, якія ства­ра­юць та­ва­ры з вы­со­кай да­баў­ле­най вар­тас­цю, так зва­ныя іна­ва­цый­ныя та­ва­ры.

Вось, ка­лі ко­рат­ка, па­пя­рэд­нія вы­ні­кі ра­бо­ты «Бел­эк­сім­га­ран­та» па рэа­лі­за­цыі Ука­за № 534 у мі­ну­лым го­дзе. Не­ка­то­рыя праб­ле­мы ўсё ж за­ста­лі­ся і пе­рай­шлі на гэ­ты год. Перш за ўсё мы бу­дзем больш ак­тыў­на і, спа­дзя­ю­ся, больш эфек­тыў­на пра­ца­ваць з ай­чын­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі-экс­пар­цё­ра­мі, якія па­куль не вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ме­ха­ніз­мы стра­ха­ван­ня знеш­не­эка­на­міч­ных ры­зык.

З гэ­тай мэ­тай ума­ца­ва­лі свае струк­тур­ныя пад­раз­дзя­лен­ні як у цэнт­раль­ным апа­ра­це, так і ў фі­лі­ялах, што зай­ма­юц­ца экс­парт­ным стра­ха­ван­нем. Ство­ра­ны но­выя струк­тур­ныя пад­раз­дзя­лен­ні, якія ажыц­цяў­ля­юць экс­парт­нае стра­ха­ван­не ў рэ­гі­ё­нах кра­і­ны, у аб­лас­цях. І гэ­ты на­пра­мак пла­ну­ем ума­цоў­ваць.

Ле­тась фі­лі­ялы вый­шлі на но­вы, больш якас­ны ўзро­вень пра­цы, што пры­ем­на ад­зна­чыць. Бе­ла­рус­кая аса­цы­я­цыя стра­хаў­шчы­коў, ана­лі­зу­ю­чы ра­бо­ту фі­лі­ялаў усіх бе­ла­рус­кіх стра­ха­вых кам­па­ній, скла­ла іх рэй­тынг у рэ­гі­ё­нах. Уліч­ва­лі­ся, без­умоў­на, і аб'­ёмы стра­ха­вых апе­ра­цый. Ці­ка­ва, што на­шы фі­лі­ялы, а яны па­раў­наль­на ма­ла­дыя, прак­тыч­на ўсе ўвай­шлі ў пер­шую пя­цёр­ку. Гэ­та — іс­тот­ны па­каз­чык і яшчэ адзін ста­ноў­чы ню­анс 2013 го­да.

Ума­ца­ван­не ўся­го прад­пры­ем­ства, ра­зам з фі­лі­яль­най сет­кай, ад­бы­ло­ся і ў сэн­се кад­ра­ва­га за­бес­пя­чэн­ня, і ў сэн­се па­вы­шэн­ня ква­лі­фі­ка­цыі на­шых ра­бот­ні­каў. Нам ні­хто ў ма­са­вым па­рад­ку не рых­туе кад­ры, рых­ту­ем іх са­мі, на прак­ты­цы. Хі­ба што да­па­ма­гае род­ны «на­ргас», дзе ёсць гру­па бу­ду­чых ра­бот­ні­каў стра­ха­вых ар­га­ні­за­цый.

Важ­на і тое, што скла­ла­ся сіс­тэм­ная пра­ца з ор­га­на­мі дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, з мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды на мес­цах па па­пу­ля­ры­за­цыі ме­ха­ніз­маў, пра­ду­гле­джа­ных Ука­зам № 534. У якас­ці пры­кла­ду ска­жам, што ра­зам з абл­вы­кан­ка­ма­мі пра­во­дзім на­ву­чаль­ныя се­мі­на­ры спе­цы­я­ліс­таў прад­пры­ем­стваў-экс­пар­цё­раў. Пад­клю­ча­ем да гэ­тай ра­бо­ты мі­ніс­тэр­ствы і кан­цэр­ны. Апош­ні та­кі се­мі­нар пра­вя­лі ў мі­ну­лым снеж­ні з Мі­ніс­тэр­ствам пра­мыс­ло­вас­ці для спе­цы­я­ліс­таў больш чым сот­ні суб'­ек­таў гас­па­да­ран­ня.

2

— Удак­лад­ні­це, ка­лі лас­ка, ці вы­рас ле­тась улас­ны ка­пі­тал «Бел­эк­сім­га­ран­та»? Для стра­ха­во­га прад­пры­ем­ства гэ­та важ­ная па­зі­цыя. Два га­ды на­зад ён пе­ра­вы­шаў 463 міль­яр­ды бе­ла­рус­кіх руб­лёў.

— Мы іс­тот­на на­рас­ці­лі ўлас­ны ка­пі­тал. Яшчэ ў снеж­ні 2012 го­да ста­тут­ны ка­пі­тал быў па­вя­лі­ча­ны на 3,4 трыль­ё­на руб­лёў, што бы­ло пра­ду­гле­джа­на бюд­жэ­там Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры ўдак­лад­нен­ні па­ра­мет­раў 2012 го­да. За­раз за кошт улас­ных срод­каў, з пры­быт­ку, так­са­ма па­поў­ні­лі ста­тут­ны ка­пі­тал больш чым на 44,5 міль­яр­да руб­лёў. Такім чынам, уласны капітал сёння перавышае 4,1 трыльёна беларускіх рублёў.

Мож­на за­свед­чыць, што ўлас­ны ка­пі­тал «Бел­эк­сім­га­ран­та» па сва­іх па­ме­рах су­па­стаў­ны з ка­пі­та­лам буй­ных экс­парт­на-крэ­дыт­ных агенц­тваў. Не вы­пад­ко­ва за­ха­ва­ны рэй­тынг фі­нан­са­вай устой­лі­вас­ці. Мы па­цвяр­джа­ем яго што­год праз між­на­род­нае рэй­тын­га­вае агенц­тва, якое вы­да­ла нам пра­гноз — «Ста­біль­ны».

— Чым мож­на па­тлу­ма­чыць рост аб'­ёмаў стра­ха­вых рэ­зер­ваў?

— Тым, што іс­тот­на ўзрас­лі аб'­ёмы са­мо­га стра­ха­ван­ня і па­трэб­на фі­нан­са­вае за­бес­пя­чэн­не пры­ня­тых аба­вя­за­цель­стваў. Хоць у бюд­жэ­це і пра­ду­гле­джа­ны срод­кі на вы­пла­ту стра­ха­во­га па­крыц­ця па да­га­во­рах стра­ха­ван­ня экс­парт­ных крэ­ды­таў «Бел­эк­сім­га­ран­та» — пры з'яў­лен­ні та­кой не­аб­ход­нас­ці: ле­тась бы­ло за­кла­дзе­на 870 міль­яр­даў руб­лёў бюд­жэт­най па­зы­кі.

Да гэ­тай кры­ні­цы ў бюд­жэ­це мы ні ра­зу не звяр­та­лі­ся і ра­ней, і ў 2013 го­дзе так­са­ма. А на 2014 год гэ­тая су­ма за­кла­дзе­на ў па­ме­ры 2,1 трыль­ё­на руб­лёў.

Ка­лі да­лей га­ва­рыць пра бюд­жэт, то ле­тась Мін­фін уно­сіў у яго зме­ны ў част­цы па­ве­лі­чэн­ня гра­ніч­на­га па­ме­ру аба­вя­за­цель­стваў па да­га­во­рах стра­ха­ван­ня экс­парт­ных ры­зык з пад­трым­кай дзяр­жа­вы, па­коль­кі вель­мі рэз­ка ўзрас­лі аб'­ёмы стра­ха­ван­ня, пра што я ўжо ка­заў. На 2014 год гра­ніч­ны па­мер аба­вя­за­цель­стваў у бюд­жэ­це па­вя­лі­ча­ны да 1 міль­яр­да 105 міль­ё­наў до­ла­раў ЗША. Рост на 130 пра­цэн­таў у па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам.

— Та­кім чы­нам мож­на ска­заць, што дзяр­жаў­ная пра­гра­ма раз­віц­ця стра­ха­вой дзей­нас­ці ва­шым ка­лек­ты­вам вы­кон­ва­ец­ца?

— За 2013 год мы вы­ка­на­лі ўсе па­каз­чы­кі, якія бы­лі вы­зна­ча­ны для «Бел­эк­сім­га­ран­та» рэс­пуб­лі­кан­скай пра­гра­май раз­віц­ця стра­ха­вой дзей­нас­ці, і вы­ка­на­лі іх якас­на. На­ват пе­ра­гляд­ва­лі ўлас­ныя біз­нес-пла­ны ў бок па­ве­лі­чэн­ня, і так­са­ма спра­ві­лі­ся.

Пра­ца­ва­лі рэн­та­бель­на, з пры­быт­кам — на што і на­цэль­вае кі­раў­ніц­тва кра­і­ны, ка­лі па­ста­ян­на пад­крэс­лі­вае, што га­лоў­ныя па­каз­чы­кі эфек­тыў­нас­ці ра­бо­ты — гэ­та рэн­та­бель­насць, пры­быт­ко­васць, апе­рад­жаль­ныя тэм­пы рос­ту пра­дук­цый­нас­ці пра­цы над тэм­па­мі рос­ту за­ра­бот­най пла­ты.

— Да­зволь­це пы­тан­не, ад­каз на якое, без­умоў­на, за­ці­ка­віць чы­та­чоў: ці з'я­ві­лі­ся за апош­ні час но­выя ві­ды па­слуг?

— Но­выя ві­ды стра­ха­ван­ня з'яў­ля­юц­ца кож­ны год. Ця­пер у нас звыш 50 ві­даў стра­ха­ван­ня, за­па­тра­ба­ва­ных суб'­ек­та­мі гас­па­да­ран­ня. У апош­нія га­ды бы­лі за­стра­ха­ва­ны буй­ныя пра­ек­ты. У лі­ку зна­ка­вых мож­на на­зваць та­кі пра­ект: ле­тась ра­зам з Бел­дзярж­стра­хам за­стра­ха­ва­лі бу­даў­ніц­тва Бе­ла­рус­кай атам­най элект­ра­стан­цыі. Аб'­ёмы ра­бот на бу­доў­лі вель­мі вя­лі­кія, та­му стра­ха­ван­не ажыц­ця­ві­лі дзве са­мыя буй­ныя ай­чын­ныя стра­ха­выя кам­па­ніі, у якіх са­мы вя­лі­кі ўлас­ны ка­пі­тал. І сён­ня мы су­пра­ва­джа­ем гэ­ты аб'­ект.

Што да­ты­чыць экс­парт­на­га стра­ха­ван­ня, то ў нас сён­ня пра­ду­гле­джа­на
9 кі­рун­каў. Яшчэ ня­даў­на бы­ло 8, да­ба­віў­ся фак­то­рынг. Імк­нём­ся, каб па ўсіх гэ­тых стра­тэ­гіч­ных кі­рун­ках пра­ца­ваў не толь­кі цэнт­раль­ны офіс, але і ўсе на­шы фі­лі­ялы на мес­цах. А ў нас до­сыць раз­га­лі­на­ва­на фі­лі­яль­ная сет­ка — пра­цуе 7 прад­стаў­ніц­тваў у аб­лас­цях, а так­са­ма пры­сут­ні­ча­юць прад­стаў­ніц­твы ў буй­ных га­ра­дах і рэ­гі­ё­нах.

Аб усім но­вым у сва­ёй ра­бо­це рас­каз­ва­ем на ўлас­ным сай­це, які цал­кам пе­ра­пра­ца­ва­лі і ўдас­ка­на­лі­лі, за­раз ён больш ін­фар­ма­тыў­ны. Вя­дзец­ца на рус­кай і анг­лій­скай мо­вах, што ро­біць яго цал­кам да­ступ­ным не толь­кі на­шым клі­ен­там, але і іх за­меж­ным контр­аген­там. Пад­ра­бяз­на рас­каз­ва­ец­ца пра ўсе на­шы маг­чы­мас­ці, асаб­лі­ва пра тыя, што да­ты­чаць экс­парт­на­га стра­ха­ван­ня, а так­са­ма пра­цэ­ду­ры пад­рых­тоў­кі і за­клю­чэн­ня стра­ха­вых кант­рак­таў, увесь рэг­ла­мент. Што да­ты­чыць до­сту­пу да на­шых па­слуг, то за­яў­ку мож­на па­даць у элект­рон­най фор­ме.

Шмат ро­бім для па­пу­ля­ры­за­цыі па­слуг «Бел­эк­сім­га­ран­та» праз срод­кі ма­са­вай ін­фар­ма­цыі.

— На­пры­кан­цы мі­ну­ла­га го­да прай­шла на­ра­да ў Прэ­зі­дэн­та, дзе раз­мо­ва іш­ла ў тым лі­ку аб па­шы­рэн­ні ме­ха­ніз­му фі­нан­са­вай пад­трым­кі экс­пар­ту. Якія ры­ча­гі бу­дуць за­дзей­ні­ча­ны перш за ўсё?

— Пры­ня­ты бюд­жэт Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь на 2014 год, у якім пра­ду­гле­джа­ны кан­крэт­ныя срод­кі на пад­трым­ку экс­пар­ту. У пры­ват­нас­ці, ка­лі ў цэ­лым для пад­трым­кі экс­пар­цё­раў вы­дзя­ля­ец­ца больш за
2 трыль­ё­ны руб­лёў, то ў рам­ках Ука­за
№ 534 пра­ду­гле­джа­на су­ма ў 562 міль­яр­ды руб­лёў на кам­пен­са­цыю страт бан­каў ад пра­да­стаў­лен­ня экс­парт­ных крэ­ды­таў. У па­раў­на­нні з па­пя­рэд­нім го­дам рост на 157 пра­цэн­таў, а прад­пры­ем­ствам-экс­пар­цё­рам гэ­та — рэ­аль­ная да­па­мо­га. Бо іс­нуе вя­лі­кая роз­ні­ца: браць крэ­дыт у бан­ку па ка­мер­цый­на ары­ен­та­ва­ных стаў­ках (а гэ­та ад 10 да 15 пра­цэн­таў га­да­вых) ці па стаў­цы 1,5-1,7 пра­цэн­та, ка­лі з та­кой вось дзяр­жаў­най пад­трым­кай. А роз­ні­ца кам­пен­су­ец­ца з бюд­жэ­ту.

Іс­ну­юць і ін­шыя ме­ха­ніз­мы фі­нан­са­вай пад­трым­кі экс­пар­цё­раў. У пры­ват­нас­ці, згод­на з Ука­зам № 466 «Сбер­банк России» атрым­лі­вае кам­пен­са­цыю па крэ­ды­тах, якія ён вы­дае ра­сій­скім па­куп­ні­кам бе­ла­рус­кай тэх­ні­кі. За­раз гэ­ты ме­ха­нізм па­шы­ра­ец­ца так­са­ма на Ка­зах­стан і Укра­і­ну.

— Рас­ка­жы­це, ка­лі лас­ка, больш пад­ра­бяз­на аб ва­шай ра­бо­це не толь­кі з дзяр­жаў­ным сек­та­рам эка­но­мі­кі, але і з пры­ват­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі.

— Сён­ня бе­ла­рус­кі ўрад кла­по­ціц­ца, каб асноў­ная ма­са ўнут­ра­на­га ва­ла­во­га пра­дук­ту пры­рас­та­ла не толь­кі за кошт буй­ных, ва­лаў­тва­раль­ных дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў-гі­ган­таў, але і з да­па­мо­гай ся­рэд­ня­га і ма­ло­га біз­не­су, як ва ўсім све­це. Та­му гэ­та і для нас сур'­ёз­ны кі­ру­нак ра­бо­ты.

Мы су­пра­цоў­ні­ча­ем з «пры­ват­ні­ка­мі» і на­пра­мую, і праз мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды, і праз Бе­ла­рус­кую ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вую па­ла­ту, у якой шмат клі­ен­таў у пры­ват­ным сек­та­ры эка­но­мі­кі. До­ля да­га­во­раў з та­кі­мі парт­нё­ра­мі ў нас рас­це, ды­на­мі­ка тут ад­на­знач­на ста­ноў­чая, бо пры­ват­ны біз­нес да­ра­жыць сва­ім ка­пі­та­лам. І ён не бу­дзе па­стаў­ляць пра­дук­цыю за мя­жу, ка­лі не ўпэў­не­ны, што га­ран­та­ва­на ад­бу­дзец­ца апла­та. Та­кую ўпэў­не­насць да­ём яму мы.

Тым больш што дзе­ян­не Ука­за Прэ­зі­дэн­та № 534 без ней­кіх там аб­ме­жа­ван­няў рас­паў­сюдж­ва­ец­ца на суб'­ек­ты гас­па­да­ран­ня ўсіх фор­маў улас­нас­ці — рэ­зі­дэн­таў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

3

Да сло­ва ска­заць, што­год пра­во­дзіц­ца кон­курс «Леп­шы экс­пар­цёр го­да» пад эгі­дай Бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты і Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў. Ся­род фі­на­ліс­таў і пры­зё­раў гэ­та­га кон­кур­су больш за па­ло­ву (60 пра­цэн­таў) скла­да­юць прад­пры­ем­ствы, якія ў сва­ёй дзей­нас­ці вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ме­ха­нізм Ука­за № 534. Яны іс­тот­на па­вя­лі­чы­лі экс­парт та­ва­раў, у тым лі­ку з пры­мя­нен­нем стра­ха­вой аба­ро­ны, гэ­та на­шы клі­ен­ты — «Кон­тэ Спа», «Бел­іта-Ві­тэкс», «Дэ­ліс Кас­ме­тык» і мно­гія ін­шыя.

У знеш­не­ганд­лё­вым аба­ро­це ў іх шмат кант­рак­таў з ад­тэр­мі­ноў­кай пла­ця­жу, і без на­шай стра­хоў­кі яны гэ­тыя кант­рак­ты імк­нуц­ца не за­клю­чаць. Тым больш што ца­ну стра­ха­во­га по­лі­са мож­на ўклю­чыць у са­бе­кошт і спа­кой­на пра­ца­ваць да­лей. Стра­ха­вое за­бес­пя­чэн­не іх экс­пар­ту «Бел­эк­сім­га­ран­там» да­хо­дзіць да 60-70 пра­цэн­таў. А ка­лі ўлі­чыць, што коль­касць прад­пры­ем­стваў пры­ват­на­га сек­та­ра па­шы­ра­ец­ца, то тут мы ба­чым перс­пек­ты­ву.

— Ці мно­гія ай­чын­ныя прад­пры­ем­ствы-экс­пар­цё­ры пра­цу­юць на ўмо­вах між­на­род­на­га лі­зін­гу?

— Есць два на­цы­я­наль­ныя лі­зін­га­выя апе­ра­та­ры, якім да­ру­ча­на пра­соў­ван­не ай­чын­най тэх­ні­кі за ме­жа­мі кра­і­ны на ўмо­вах фі­нан­са­ва­га лі­зін­гу. Гэ­та «Пра­маг­ра­лі­зінг», ад­ным з ак­цы­я­не­раў яко­га мы з'яў­ля­ем­ся, і «АСБ Лі­зінг». Іх до­ля ў на­шым стра­ха­вым парт­фе­лі па­куль не­вя­лі­кая, але спра­ва перс­пек­тыў­ная і вар­тая ўва­гі. Мы, без­умоў­на, за­ці­каў­ле­ны, каб яны больш шы­ро­ка стра­ха­ва­лі свае між­на­род­ныя лі­зін­га­выя здзел­кі.

— На рын­ках сі­ту­а­цыя не прос­тая. Ска­жы­це, ці рас­це коль­касць стра­ха­вых вы­пад­каў?

— Та­кіх вы­пад­каў ха­па­ла ў па­чат­ку на­шай дзей­нас­ці, асаб­лі­ва пад­час і пас­ля су­свет­на­га фі­нан­са­ва­га кры­зі­су 2008 го­да. Та­ды пай­шлі ма­са­выя не­пла­ця­жы па кант­рак­тах, па здзел­ках.

Апош­нія га­ды мы, зы­хо­дзя­чы з улас­на­га во­пы­ту, з прак­ты­кі ан­дэ­рай­тын­га­вай ра­бо­ты па вы­ву­чэн­ні клі­ен­таў і іх контр­аген­таў, вы­бу­доў­ва­ем та­кія схе­мы, па якіх мо­жам мі­ні­мі­за­ваць ве­ра­год­насць на­ступ­лен­ня так зва­ных стра­ха­вых вы­пад­каў. Кож­ны год іх коль­касць зні­жа­ем.

Па мі­ну­лым го­дзе ў нас бы­ло ўся­го 16 кам­пен­са­цый­ных вы­плат пры­клад­на на 310 ты­сяч до­ла­раў ЗША. Ха­ця іх маг­ло быць і знач­на больш.

На­ша па­зі­цыя та­кая: ка­лі тэр­мін вы­пла­ты па кант­рак­це прый­шоў, а яна не па­сту­пі­ла, то «Бел­эк­сім­га­рант» ра­зам з прад­пры­ем­ствам-экс­пар­цё­рам не­ад­клад­на пры­мае ме­ры, каб за­бяс­пе­чыць без­умоў­нае па­ступ­лен­не ва­лют­най вы­руч­кі.

Гэ­тыя прэ­вен­тыў­ныя кро­кі ў пе­ра­важ­най боль­шас­ці вы­пад­каў да­юць свой эфект. Так што ліч­бу 16 мож­на раз­гля­даць як па­каз­чык да­во­лі якас­най ра­бо­ты.

— А ка­лі ўсё ж ад­бы­ва­ец­ца за­трым­ка з вы­пла­тай?

— Та­ды бе­ла­рус­кае прад­пры­ем­ства-экс­пар­цёр атрым­лі­вае срод­кі за свой та­вар ад нас, а мы пра­цяг­ва­ем пра­ца­ваць з яго контр­аген­там па пра­цэ­ду­ры суб­ра­га­цыі — вяр­тан­ня срод­каў.

— І коль­кі за апош­ні час па суб­ра­га­цыі вы вяр­ну­лі гро­шай у Бе­ла­русь?

— Пры­клад­на 400 ты­сяч до­ла­раў.

— Неш­та яшчэ за­ста­ло­ся «ві­сець»?

— Ёсць за­па­зы­ча­нас­ці, і перш за ўсё па так зва­ных «праб­лем­ных» рэ­гі­ё­нах. Мы пра­цу­ем больш чым з 40 кра­і­на­мі, і не ва ўсіх па­лі­тыч­ная сі­ту­а­цыя спры­яе вя­дзен­ню біз­не­су, а дзе-ні­дзе на­огул за­мі­нае.

Па­вя­лі­чы­ла­ся до­ля кра­ін з вы­со­кім уз­роў­нем па­лі­тыч­най ры­зы­кі. За­раз яна да­хо­дзіць да 27 пра­цэн­таў (у па­раў­на­нні з 2012 го­дам уз­рас­ла на 4-5 пра­цэнт­ных пунк­таў), та­му і за­клі­ка­ем сва­іх клі­ен­таў быць раз­бор­лі­вы­мі, ска­жам так, у эка­на­міч­ных су­вя­зях. Каб тая ж раз­груз­ка скла­доў не пе­ра­тва­ры­ла­ся ў фік­цыю, ка­лі та­вар прос­та пе­ра­мяс­ці­лі з ад­на­го скла­да на ін­шы, за мя­жой, — а гро­шы за яго па­спра­буй атры­май!

Тым не менш ста­іць звыш­за­да­ча ды­вер­сі­фі­ка­цыі экс­пар­ту, асва­ен­ня но­вых рын­каў. У тым лі­ку ў Цэнт­раль­най і Паўд­нё­вай Аме­ры­цы, у рэ­гі­ё­нах Аф­ры­кі і Паўд­нё­ва-Ус­ход­няй Азіі і ін­шых, не менш перс­пек­тыў­ных.

Гэ­та пра­цэс пра­цяг­лы па ча­се, ад­ра­зу ад но­вых рын­каў ня­ма вы­со­кай ад­да­чы. Па­куль на­ша тэх­ні­ка там асво­іц­ца, прой­дзе на­леж­ныя пра­цэ­ду­ры... Ды і ад­па­вед­ны сэр­віс для па­куп­ні­коў вар­та на­ла­дзіць.

Але стра­тэ­гіч­ную за­да­чу па­трэб­на вы­кон­ваць, і мы пра­цу­ем з на­шы­мі прад­пры­ем­ства­мі ў гэ­тым кі­рун­ку, да­па­ма­га­ю­чы мі­ні­мі­за­ваць ры­зы­ку ад знеш­не­ганд­лё­вай дзей­нас­ці аль­бо на­ват звес­ці яе да ну­ля.

Пуб­лі­ка­цыю пад­рых­та­ваў Ула­дзі­мір Хіль­ке­віч.
Здым­кі пра­да­стаў­ле­ны прэс-служ­бай «Бел­эк­сім­га­ран­та».

УНП 101421509

Спе­цы­яль­ны да­звол (лі­цэн­зія) № 2200/13-00049 на пра­ва ажыц­цяў­лен­ня стра­ха­вой дзей­нас­ці. Вы­да­дзе­ны Мі­ніс­тэр­ствам фі­нан­саў РБ. Са­праўд­ны па 23 кра­са­ві­ка 2018 го­да.

Ад рэ­дак­цыі. Вы­каз­ва­ем шчы­рую па­дзя­ку на­чаль­ні­ку служ­бы па су­вя­зях з гра­мад­скас­цю і рэ­кла­ме Да­р'і Іб­ра­гі­ма­вай за да­па­мо­гу ў пад­рых­тоў­цы пуб­лі­ка­цыі.

Загаловак у газеце: Ге­надзь Міц­ке­віч: «Цікавасць да інструметаў страхавання сярод айчынных экспарцёраў узрастае»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.